Міжнародная летняя школа беларусістыкі

ВIДЭА 

ФОТА


 

РЭСПУБЛІКАНСКІ ІНСТЫТУТ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ

запрашае студэнтаў, магістрантаў, супрацоўнікаў навучальных і
навуковых устаноў, перакладчыкаў і іншых асоб,
якія хочуць удасканальвацца ў беларускай мове і беларусазнаўстве
на летні семінар

МIЖНАРОДНАЯ ЛЕТНЯЯ ШКОЛА БЕЛАРУСIСТЫКI
з 30 чэрвеня па 15 ліпеня 2016 года

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА ўключае:

-     iнтэнсіўны практычны курс  беларускай мовы  для пачатковага і сярэдняга ўзроўняў (48 гадзiн);

-     лекцыі па актуальных пытаннях беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі;

-     па заяўцы навучэнцаў – індывідуальныя кансультацыі з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі;

-     iнтэрактыўныя мерапрыемствы, майстар-класы, круглыя сталы.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА ўключае:

-     экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі;

-     наведванне музеяў, выстаў, бiблiятэк і іншых культурных устаноў горада і краіны;

-     сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва і навукі. 

АПЛАТА

Навучанне, культурная  праграма і віза – за кошт прымаючага боку.

Праезд, харчаванне і пражыванне (гасцініца РІВШ: 15 еўра – пакой на аднаго чалавека, 10 еўра – на 2-х чалавек, 5 еўра – на 3-х чалавек) – за кошт удзельнікаў семінара.

ПРЫЁМ УДЗЕЛЬНІКАЎ. Заяўкі на ўдзел у семінары дасылайце да 2 мая 2016 года з указаннем свайго поўнага імя, краіны, адукацыі, месца працы ці навучання, кантактнай інфармацыі (форма заяўкi прыкладаецца), узроўню моўных курсаў; для трэцяга ўзроўню – прыкладнай тэматыкi індывідуальных кансультацый.

КАНТАКТЫ:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”

вул. Маскоўская, 15, каб. 321

220007, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сайт: http://nihe.bsu.by/

тэл./факс (017)-396-30-75,

тэл. (017)-256-08-40

e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.  

Каардынатар:  Макоўчык Святлана Мікалаеўна

Больш падрабязна >>>


THE NATIONAL INSTITUTE FOR HIGHER EDUCATION AND
 
THE BELARUSIAN STATE UNIVERSITY

are inviting students, post-graduate students, educational and research institutions workers, interpreters and other persons that are willing to master the Belarusian language and Belarusian studies for summer semester of

THE INTERNATIONAL SUMMER SCHOOL OF BELARUSIAN STUDIES
from the 30th of June till the 15th of July 2016

 

THE EDUCATIONAL PROGRAMME includes:

-     an intensive course of the Belarusian language for the Elementary and Intermediate levels (48 hours);

-     lectures on topical issues of Belarusian Linguistics, Literature Studies, the History of Belarus, Ethnology, Linguistic Culturology;

-     on the students’ request – individual consultations with reputable Belarusian researchers;

-     interactive events, master-classes, round-table discussions. 

THE CULTURAL PROGRAMME includes:

-     excursion tours to historical sites of Minsk and Belarus;

-     visiting museums, exhibitions, libraries and other cultural establishments of the city and the country;

-     meetings with figures of Belarusian culture, art and science. 

FEES

Educational and cultural programmes and visa are at the cost of the hosting organization.

Travel expenses, meals and accommodation (the hostel of the National Institute for Higher Education: a single room is 15 Euros, a double room is 10 Euros, a triple room is 5 Euros) are at the cost of the participants of the seminar.

REGISTRATION OF THE PARTICIPANTS. Applications for participation in the seminar are to be sent before the 2nd of May 2016 and are to include the full name, country, education, place of work or study, contacts (the application form is attached), the level of the language courses; for the third level it is required to indicate an approximate list of topics for individual consultations.

CONTACTS:

State educational establishment the National Institute for Higher Education

Maskouskaya str., 15, room 321

220007, Minsk, the Republic of Belarus

Site: http://nihe.bsu.by/

Tel./Fax (017)-396-30-75,

Tel. (017)-256-08-40

e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Coordinator:  Makovchik Svetlana

Read more>>>