СУСТРЭЧА З ФІНСКІМ ГІСТОРЫКАМ І ПІСЬМЕННІКАМ ПРАФ. МЕЙНАНДЭРАМ


19 снежня 2017 года а 16-й гадзіне ў РЭСПУБЛІКАНСКІМ ІНСТЫТУЦЕ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ (конференц-зал, аўд. 322, вул. Маскоўская, 15, г. Мінск) пройдзе лекцыя фінскага гісторыка і пісьменніка праф. Хенрыка Мейнандэра ”Паваротныя пункты ў гісторыі незалежнай Фінляндыі”, прымеркаваная да святкавання 100-гадовага юбілею незалежнасці Фінляндыі.

 

Фінляндыя – 100-гадовы юбілей

Сёлета Фінляндыя святкуе стагоддзе дзяржаўнай незалежнасці. Цягам 2017 года ладзіцца звыш 3000 святочных мерапрыемстваў як у самой Фінляндыі, так і ў 100 іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Больш падрабязна на www.finland100.by

 

Хенрык Мейнандэр, “Гісторыя Фінляндыі: лініі, структуры і паваротныя пункты”

Хенрык Мейнандэр – прафесар гісторыі Хельсінкскага ўніверсітэта, аўтар многіх вядомых кніг па гісторыі Фінляндыі і Паўночнай Еўропы. Раней таксама займаў пасаду куратара Музея Манэргейма ў Хельсінкі і кіраўніка Інстытута Фінляндыі ў Стакгольме.

 

На сустрэчы ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы адбудзецца прэзентацыя беларускага выдання кнігі праф. Мейнандэра "Гісторыя Фінляндыі: лініі, структуры і паваротныя пункты ". Кніжка была выдадзеная ў беларускім перакладзе выдавецтвам “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы Міністэрства замежных cпраў Фінляндыі ў лютым 2017 года.

 

У гэтым выданні аўтар прасочвае развіццё Фінляндыі з найстаражытных часоў да нашых дзён, шляхі здабыцця нацыянальнай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці. У поле зроку аўтара - сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё краіны ў супярэчлівым узаемадзеянні з грамадскім развіццём іншых частак Балтыйскага рэгіёну, Еўропы і свету ў цэлым. Асаблівая ўвага нададзена таксама сучаснай гісторыі Фінляндыі і яе сяброўству ў Еўрапейскім саюзе.

 

ЗАПРАШАЕМ ДАСЛЕДЧЫКАЎ-ГІСТОРЫКАЎ І СТУДЭНТАЎ ГІСТАРЫЧНЫХ ФАКУЛЬТЭТАЎ НА СУСТРЭЧУ З ХЕНРЫКАМ МЕЙНАНДЭРАМ!

У мерапрыемстве прыме таксама ўдзел Пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі сп. Крыстэр Мікельсан.

 

УВАХОД НА ЛЕКЦЫЮ ВОЛЬНЫ.

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, на e-mail Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

ЗАПРАШАЕМ!

 Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Аддзялення Пасольства

 Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.